
Устаноўка:
А Распакуйце viaBOX і наклейце налепку з кароткай
інструкцыяй на верх прылады viaBOX.
Б1 Падрыхтоўка да ўстаноўкі viaBOX у грузавых
транспартных сродках і аўтобусах. Неабходна
замацаваць прыладу viaBOX на ўнутранай
паверхні ветравога шкла. Перад устаноўкай
паверхня шыбы павінна быць ачышчана анучкай
для ачысткі ветравога шкла, якая ўваходзіць
у камплект. Прылада ўмацоўваецца ў ніжняй
частцы ветравога шкла, з унутранага боку,
паміж цэнтрам транспартнага сродку і рулём.
Нельга ўмацоўваць абсталяванне там, дзе яно
абмяжоўвае бачнасць вадзіцеля. Вадзіцель
транспартнага сродку адказвае за правільнасць
устаноўкі прылады viaBOX!
Б2 Падрыхтоўка да ўстаноўкі viaBOX у лекавых
транспартных сродках. Неабходна замацаваць
прыладу viaBOX на ўнутранай паверхні ветравога
шкла. Перад устаноўкай паверхня шыбы
павінна быць ачышчана анучкай для ачысткі
ветравога шкла. Месца ўстаноўкі знаходзіцца за
люстэркам задняга віду. У выпадку легкавых
транспартных сродкаў праверце ў інструкцыі
тое, дзе дакладна ўсталяваць прыладу
(напрыклад, верхняя частка шкла з правага ці
левага боку ад люстэрка задняга віду). Нельга
ўмацоўваць абсталяванне там, дзе яно
абмяжоўвае бачнасць вадзіцеля. Вадзіцель
транспартнага сродку адказвае за правільнасць
устаноўкі прылады viaBOX!
ВЗніміце ахоўную плёнку з двухбаковага скотча і
прыклейце стужку клейкім бокам да вызначанай
паверхні плоскай часткі прылады viaBOX.
Г1+Г2 Зніміце ахоўную плёнку з другога боку сктча
і прычапіце прыладу viaBOX да ачышчанай
паверхні ветравога шкла. Выключаныя
шклоачышчальнікі не павінны засланяць
прыладу viaBOX на ветравым шкле.
Выкарыстанне:
Пасля прастой устаноўкі, абсталяванне viaBOX
правільна ўмацаванае і гатовае да выкарыстання.
Прылада viaBOX у любы момант можна зняць і
прычапіць пры дапамозе двухбаковага скотча.
Пасля зняцця абсталявання viaBOX, яго можна
з лёгкасцю пераносіць. Абсталяванне viaBOX
можна праверыць, вярнуць ці замяніць у любым
пункце абслугоўвання кліента ці ў пункце
распаўсюджвання.
ДЭлементы абслугоўвання абсталявання viaBOX:
1. Кнопка;
2. Індыкатар “2”для заяўленых прычэпаў;
3. Індыкатар “X”для праверкі стану прылады
viaBOX;
4. Акустычны сігнал (зуммер), які ўключаецца
толькі пры праходжанні пункта спагнання
аплаты.
Індыкатары“3” i“4” не маюць ніякіх функцый.
ЕЗаяўка прычэпа:
Націскаючы кнопку даўжэй за 2 секунды,
індыкатар“2” i“X” засвеціцца адзін раз. Гэта
азначае, што індыкатар прычэпа ўключаны. Каб
выключыць індыкатар прычэпа, неабходна яшчэ
раз націснуць кнопку даўжэй за 2 секунды, пакуль
індыкатар“Х” засвеціцца адзін раз.
ЖПраверка стану:
Націсніце кнопку менш за на 2 секунды
– уключыцца індыкатар“X”. Калі заяўлены прычэп,
то адначасова засвецяцца індыкатары“2”і“Х”.
10 11