
4 |
А: Камплектацыя:
Праверце наяўнасць і цэласнасць усіх прадметаў,
якія ўваходзяць у наступны камплект пастаўкі:
1. Бартавая прылада (A1).
2. Кранштэйн для бартавой прылады (А2).
3. Сурвэтка для ачысткі шкла (А3).
4. Кіраўніцтва карыстальніка (А4).
У: Устаноўка:
1. Распакуйце бартавую прыладу і ўстаўце яе
ў кранштэйн, як паказана на малюнку (В1).
2. Перад мантажом бартавой прылады ачысціце
ўнутраную паверхню ветравога шкла з дапамогай
сурвэткі, якая ідзе ў камплекце (В2).
Увага!
Зона, прызначаная для мантажу бартавой
прылады, знаходзіцца ў ніжняй частцы лабавога
шкла, паміж сярэдзiнай транспартнага сродку
і рулявым колам. У поле агляду вадзіцеля
забараняецца размяшчаць любыя аб’екты, якія
будуць перашкаджаць агляду ў любым кірунку.
Шклоачышчальнікi ў выключаным стане
не павінны загароджваць бартавую прыладу.