
Інструкцыя па выкарыстанні ахоўных пальчатак і ахоўных шчыткоў для рук Skydda
для агульнага карыстання
Пальчаткі прызначаны для аховы пры наступных відах небяспекі:
EN407 - Ахова ад уздзеяння цяпла,
Лічбы на піктаграмах для стандартаў EN паказваюць, якія вынікі былі дасягнуты пры
кожным выпрабаванні пальчатак. Чым большая лічба, тым лепшы вынік.
Могуць быць правераны наступныя элементы:
1. Агняўстойлівыя ўласцівасці матэрыялу (найлепшы вынік 4)
2. Адсутнасць цеплаправоднасці (найлепшы вынік 4)
3. Ахова ад адкрытага полымя (найлепшы вынік 4)
4. Ахова ад цеплавога выпраменьвання (найлепшы вынік 4)
5. Ахова ад кропель вадкага металу (найлепшы вынік 4)
6. Ахова ад вадкага металу (найлепшы вынік 4)
Маркіроўка пальчатак:
Тэставыя значэнні для кожнай мадэлі можна прачытаць на пальчатках і/альбо на іх
упакоўцы, у нашым каталогу і на
нашай Вэб-старонцы.
Асноўныя патрабаванні:
Усе пальчаткі Guide адпавядаюць дырэктыве СЕ 89/686 і EN420.
Выкарыстанне:
Асцярожна карыстайцеся пальчаткамі ў выпадку, калі прысутнічае рызыка кантакту з
рухомымі часткамі механізма..
Пальчаткі былі распрацаваны для аховы пры наступных відах небяспекі:
CE катэгорыя 2, ахова пры сярэдняй небяспецы сур’ёзных траўм
EN388 –Ахова ад механічнага ўздзеяння і агульнага забруджвання.
Лічбы на піктаграме для стандарта EN паказваюць, якія вынікі былі дасягнуты пры
кожным выпрабаванні пальчатак.
Тэставыя значэнні прыводзяцца ў выглядзе 4-значнага кода, напрыклад, 4112. Чым
большая лічба, тым лепшы вынік.
Выціранне (найлепшы ўзровень 4), разрэз (найлепшы ўзровень 5), разрыў
(найлепшы ўзровень 4) і пракол (найлепшы ўзровень 4)
Рэкамендуецца праводзіць праверку івыпрабаванне пальчатак перад
выкарыстаннем.
Пальчаткі не ўтрымліваюць рэчываў, якія могуць выклікаць алергічную рэакцыю ў
людзей з нармальнай адчувальнасцю.
Адказнасць за кантроль, ці здольны пальчаткі ахоўваць ад небяспекі, якая можа
ўзнікнуць у любой рабочай сітуацыі, нясуць прадавец і карыстальнік.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўласцівасці і выкарыстанне нашых пальчатак
Вы можаце атрымаць у мясцовых пастаўшчыкоў альбо знайсці на нашай Вэб-
старонцы.
Захоўванне:
Захоўвайце пальчаткі ў прахалодным, сухім месцы ў арыгінальнай упакоўцы.
Вільготнасць, тэмпература і сонечнае выпраменьванне могуць аказаць негатыўнае
ўздзеянне на ўласцівасці пальчатак.
Утылізацыя:
Выкарыстаныя пальчаткі ўтылізуюцца ў адпаведнасці з мясцовымзаканадаўствам.
Чыстка/Мыццё:
Узровень прадукцыйнасці, паказаны на выпрабаваннях, гарантуецца толькі для
новых і нямытых пальчатак.
Уплыў мыцця на ахоўныя ўласцівасці пальчатак не правяраўся.
Чыстка скураных пальчатак: Мыццё ўручную ў цёплым мыльным растворы. Даць
высахнуць на адкрытым паветры.
Вэб-старонка:
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на нашых вэб-старонках:
www.skydda.com і www.guide.eu.
Выраблена:
Skydda Protecting People AB
SE-523 85 Ulricehamn
Швецыя